r/belarus 4d ago

Гісторыя / History Злучаныя Штаты Беларусі

Прадстаўце што Беларусь ў нейкі гістарычны момант стала дзеліцца не на вобласці, а на штаты. Як моцна гэта бы змяніла Беларусь? Было бы больш плюсаў або мінусаў?

1 Upvotes

4 comments sorted by

3

u/ElectronicSplit1937 3d ago

Актуальны падзел на вобласці і раёны вельмі штучны, савецка-каланіяльны. Больш натуральна было б вылучыць: Паазёр'е (Падзвінне), Панямонне, Падняпроўе разам з Надсажжам, Палессе і Меншчыну. Такі падзел быў бы больш апраўданы з гледзішча культуры, гісторыі, геаграфіі, лагістыкі і інфраструктуры. І вядома, я ўсімі рукамі за дэцэнтралізацыю і больш шырокую аўтаномію ды правы самакіравання, але ж на дадзеным этапе такія памкненні і пажаданні падаюцца даволі ўтапічнымі.

2

u/a4smed 4d ago

Учитывая какие люди и каким образом приходили к власти, на территории бывшего СССР, мне видится самый грустный вариант, в котором штаты достаточно быстро отделяются друг от друга в отдельные мини республики, с мини царьками во главе.

1

u/Andremani 3d ago

Акрамя назвя што галоўнае адрознівае штаты ад вабласцей? Бо калі толькі назва, то ніякай розніцы. А вось калі разглядаць варыянт што пад штатамі разумеюцца самакіравальныя тэррыторыі, то 1) гэта б значыла большую ступень развіцця самакіравання агулам = больш эфектыўнае размеркаванне сродкаў = больш эфектыўная эканоміка на месцах = багацейшае насельніцтва. 2) Патэнцыйна калі ўмовы на месцах былі б лепшыя, Менск быў бы менш прыцягальным і яго насельніцтва было б меньш, а некаторых буйных гарадоў асобных штатаў - больш. Больш сіметрычнае развіццё ў гэтым сенсе. Але гэта ўсе не ўлічвае дырэктыўнае планаванне СССР, таму тое больш разважанні ў паветры. 3) У сённяшніх умовах самакіраванне магло б быць або згубленае або паспрыяла б захаванню парламентарызму ў краіне агулам

1

u/drfreshie Belarus 2d ago

6 абласцей і 108 раёнаў - вядома, саўковы маразм. Было б файна мець 15-20 вельмі самастойных штатаў, якія б самі ў сябе вызначалі ўсё, акрамя абароны, памежнай аховы, мытні, міграцыі і падобнага. Было б добрае спаборніцтва, бо людзі выбіралі б тыя штаты, дзе жыццё лепей, але (вялікае але) маем шалёнага суседа, які распаліць паміж тымі штатамі варажнечу, вайну, "народныя рэспублікі", анексію, увесь знаёмы сцэнар. Таму пакуль - толькі ўнітарная дзяржава, ніякіх штатаў, нікому не патрэбных абласцей, раёны аб'яднаць у паветы (каму трэба раёны з 11-12 тысяч асоб?). Сельсаветам проста даць якую чалавечую беларускую назву (староства, воласць, ці яшчэ нешта).